Прывезлі дзеткам прыгожыя рукзакі, канцылярскія прыналежнасці і салодкія падарункі. Іх уручылі мнагадзетным сем’ям у Шышчыцах — сям’і Рылач (чацвёра дзетак, мама працуе аграномам на Слуцкім льнозаводзе, тата — аператарам на жывёлагадоўчым комплексе ў СУП «Племгас «Слуцк»), сям’і Гарбатавых (трое дзетак, мама працуе аператарам машыннага даення ў СУП «Племгас «Слуцк»). Падарункі прывезлі і ў вёску Гольчычы — у мнагадзетную сям’ю Лешчанкаў (чацвёра дзетак, мама працуе паляводам у ААТ «Гольчыцкае», тата — у лясніцтве). Падарункі мнагадзетным сем’ям уручылі таксама ад СУП «Племгас «Слуцк» і ААТ «Гольчыцкае».
Міхаіл Тарасавіч падкрэсліў, што прафсаюзы штогод аказваюць дабрачынную дапамогу мнагадзетным сем’ям, сем’ям іншых катэгорый падчас падрыхтоўкі дзяцей да школы, пажадаў паспяховага навучальнага года, міру і спакою на роднай зямлі.