Чакалі іх дзеці работнікаў ТЦСАН і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Сярод іх былі і адораныя дзеці, і са шматдзетных сем'яў. Узрост розны – ад 4 па 14 год.
Для юных мядзяльчан наладзілі салодкі стол. Ім паказвалі урыўкі з мультфільмаў з песнямі, ролік пра Мядзельскi раён. Весяліла малышоў раставая
лялька.
Дзеці ж падрыхтавалі канцэрт: ігралi на музычных інструментах, спявалi, расказвалі вершы, танцавалі.
Напамяць пра сустрэчу дзецям застануцца падарункі – кожнаму госці ўручылі па рукзаку.
Аляксандр ВЫСОЦКІ.