Так, па добрай традыцыі ў межах акцыі «Прафсаюзы — дзецям», якая праходзіць у рамках вышэйназванай рэспубліканскай акцыі ў дзяржаўную ўстанову «Бярэзінская СДЮШАР» завіталі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Кацярына Аўрамчык.
Святочную атмасферу ва ўстанове стварала ўпрыгожаная ялінка, якая зіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі на радасць усім. На гэты раз навагоднія падарункі былі адрасаваны юным аматарам плавання.
Алена Токан і Кацярына Аўрамчык павіншавалі дзяцей, іх трэнераў Яўгенія Благароднага і Сяргея Палянскага, дырэктара дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Аляксандра Сахончыка.
Сярод адзначаных юных плыўцоў — Яўгенія Завадская, Ксенія Драка, Ангеліна Мядзведзева, Аляксандра Булойчык, Ангеліна Кандрусік, Лізавета Піліпенка, Вячаслаў Гапалобаў, Герман Цімафееў, Марыя Саўчанка і Дзяніс Цыбулька.