Сярэдняя школа №11 далучылася да акцыі. Дыктоўку «Хлеб-соль» пісалі навучэнцы 9 «А» класа, дырэктар школы Аляксандр Барэйка, старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі школы Наталля Шаціла і некалькі настаўнікаў. Прыемна, што за гэту дыктоўку не ставяць адзнакі, яе пішуць пад дыктоўку і ад душы, перажываючы кожны радок напісанага як гiстарычную памяць мiнулых пакаленняў.