— На форуме ўжо ў першы дзень быў ахоплены шырокі спектр пытанняў: эканоміка, сельская гаспадарка, маладзёжная палітыка, ахова здароўя, адукацыя і іншыя. Эмацыйным было і выступленне Прэзідэнта краіны. Ды і дэвіз сходу цудоўны: «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць». Гэтыя тэмы і былі асноўнымі ў дакладзе Прэзідэнта.
Пагадзіцеся, сапраўды, наша краіна за апошнія гады дасягнула многага. І зараз галоўнае — захаваць гэта. Асабліва запомніліся словы Аляксандра Рыгоравіча, што мы ўсе, беларусы, павінны быць адзінымі. Тады ў цэлым у краіне будзе мір і стабільнасць. А што можа быць даражэй за гэта?
Мне здаецца, лейтматыў усіх выступленняў — будучыня краіны толькі ў нашых руках. І гэта, сапраўды, так: толькі ад нас саміх залежыць, як мы будзем жыць у далейшым.
Мяне як прафсаюзнага дзеяча асабліва кранулі вельмі важныя словы Прэзідэнта: «Якія б мы не ставілі мэты, галоўным арыенцірам застаюцца людзі». Так, сёння ў нас сацыяльна-арыентаваная краіна, і радуе, што такой яна будзе і ў далейшым.