Старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Козел, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Козел, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Ірына Шамашова, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Куксіна, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Уладзімір Рогаў наведалі адкрытае акцыянернае таварыства «Кляновічы» і ўшанавалі двух вадзіцеляў на адвозцы збожжа – Юрыя Кавалеўскага і Генадзя Каспяровіча, якія перавезлі ўжо звыш 1 000 тон збожжа. Падчас віншавання, якое праходзіла на збожжатоку, Анатоль Козел, уручаючы Падзячныя пісьмы, выказаў працаўнікам глыбокую прызнанасць і ўдзячнасць за бездакорную працу, высокі прафесіяналізм, унесены ўклад ва ўборачную кампанію і дасягнуты намалот у 1 000 тон збожжа. Да віншаванняў старшыні райвыканкама далучылася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Козел, якая таксама ўручыла падарункі і адрасавала Юрыю Кавалеўскаму і Генадзю Каспяровічу пажаданні дасягнуць яшчэ больш высокіх паказчыкаў. На збожжатоку «Ігрушка» ААТ «Майскае-Агра» заслужаныя ўзнагароды, падарункі і віншаванні прымаў вадзіцель Анатоль Куляй, які таксама перавёз тысячу тон збожжа. Ёсць упэўненасць, што Падзячнае пісьмо, віншаванні, шчырыя і сардэчныя словы пажаданняў ад старшыні райвыканкама Анатоля Козела, падарунак і наказ на далейшыя дасягненні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціны Козел натхняць Анатоля Іванавіча, у якога вадзіцельскі стаж вылічваецца 38 гадамі, на новыя перамогі і здзяйсненні. На жытнёвых палетках за вёскай Якімаўка мы сустрэліся з чарговым нашым героем. Юрый Пыжык – камбайнер ААТ «Старасельскае» – намалаціў ужо звыш тысячы тон збожжа. І зноў віншаванні старшыні райвыканкама і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК, раённай арганізацыі ГА «БРСМ» і РГА «Белая Русь», уручэнне Падзячных пісьмаў, Падзяк і падарункаў. Падчас размовы Юрый зазначыў, што ў яго падрастае сын Лёша і выказаў упэўненасць, што ў далейшым ён стане яму самым надзейным памочнікам. Відавочна, што ўсе названыя хлебаробы клапоцяцца пра лёс ураджаю, думаюць пра тое, як якасна ўбраць збожжа, імкнуцца працаваць не на хуткасць, а на вынік.
Па старонках газеты «Крупскi веснiк»