Селета гэты цікавы праект падрыхтавалі Нясвiжскiя раённыя камітэты Беларускага прафсаюза работнікаў агропрамысловага комплексу, ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама і Нясвіжскі раённы цэнтр народнай творчасці.
Першым выпрабаваннем для “уладароў” стала самапрадстаўленне ў конкурсе візітных картак “Я, ты, ён, яна – разам дружная сям’я!” разам з абаронай “Хатніх падворкаў”. Маладыя бацькі разам з дзецьмі, як гаспадары імпрэзаваных падворкаў, дэманстравалі свае творчыя работы, расказвалі пра ўзаемаадносіны і захапленні членаў сям’і, жартавалі і частавалі гасцей смачнымі стравамі, прыгатаванымі да свята.
У наступных выпрабаваннях удзельнікі праекта павінны былі паказаць сваю хуткасць і акуратнасць. Гаспадыні спаборнічалі ў чыстцы бульбы. Разам са сваімі гаспадарамі распілоўвалі бярвёны, пасля чаго мужчыны прымаліся сячы і складзіраваць дровы.
Маладыя сем’і пераадолелі і шмат іншых цікавых іспытаў, у тым ліку спаборніцтвы “Спрытнякі”, “Ланцуг”, “Барон Мюнхгаўзэн” і “Папамабіль” (бацькі на счэпленых руках пераносілі дзіця на пэўную адлегласць і вярталіся да сваіх месцаў).
Па выніках конкурса “Уладаром вёскі-2019” стала сям’я Аляксандра і Ксеніі Рацкевіч, якія прадставяць Нясвіжчыну на абласным этапе конкурсу. Другое месца ў Дзмітрыя і Веранікі Янукевіч. Трэцье – у сям’і Дзяніса і Алены Маславых.
Пераможцы конкурса атрымалі каштощныя падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса, а таксама грашовыя узнагароды ад прафкамаў гаспадарак, у якіх яны працуюць.
Па старонках газеты «Нясвiжскiя навiны»