1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Минское областное объединение профсоюзовНовостиУ ВІЛЕЙСКІМ РАЁНЕ АДЗНАЧЫЛІ ТЫСЯЧНІКАЎ НА ЖНІВЕ
07 августа 2019

У ВІЛЕЙСКІМ РАЁНЕ АДЗНАЧЫЛІ ТЫСЯЧНІКАЎ НА ЖНІВЕ

У гэтыя напружаныя дні жніва хлебаробы не застаюцца адзін на адзін з найважнейшай справай. Ім дапамагаюць, падтрымліваюць, ствараюць настрой, ушаноўваюць. Асаблівую ўвагу сельскагаспадарчай кампаніі надаюць прафесіянальныя саюзы аграпрамысловага комплексу. Вось і ў мінулую пятніцу Вілейшчыну наведалі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, кіраўнік Мінскага абласнога галіновага прафсаюза Міхаіл Бода. Разам са старшынёй Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Алегам Бегунцом, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандрам Завацкім і старшынёй раённага камітэта работнікаў АПК Аляксандрам Брылём яны наведаліся ў гаспадаркі Вілейшчыны, дзе ў пятніцу былі ўжо названы першыя тысячнікі на жніве.


Першай гаспадаркай, куды з прыгожай місіяй прыехалі вышэйназваныя ганаровыя госці, было ААТ «Новая Вілія» – тут вадзіцель Пётр Мінін першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа.

З восемдзясят першага года працуе Мінін у гаспадарцы, за гэты час стаў сапраўдным прафесіяналам сваёй справы. Вось і ў сваёй машыне, якой адзінаццаць гадоў, кожны вінцік перабраў-падладзіў сваімі рукамі, каб хаця не здаралася ніякіх сур’ёзных паломак у адказную жніўную пару.

Наведаліся прафсаюзныя прадстаунiкі ў селішчанскую сталовую, якая двойчы ў дзень адпраўляе на палеткі палявую кухню – карміць хлебаробаў. Повар Алена Матус расказала, што працуе ў гаспадарцы тры дзясяткі гадоў. На трыццаць чалавек рыхтуе яна зараз штодня абеды і на крыху меней – падвячоркі. За нялёгкую, але такую важную работу Алене Матус таксама ўручылі Падзячны ліст, падарунак і грашовую прэмію.

Дыспетчарская любой гаспадаркі – гэта своеасаблівы штаб, куды сцякаецца ўся інфармацыя. Мікалай Лабушаў адзначыў, што добры дыспетчар – гэта істотная дапамога кіраўніцтву ў вырашэнні многіх пытанняў. Дыспетчар ААТ «Новая Вілія» Наталія Мандрык яшчэ і прафсаюзны лідар пярвічкі, а гэта адзначае, што яна ведае, чым сёння жывуць працаўнікі гаспадаркі, якія ў іх праблемы і запатрабаванні. Хоць нядоўгай, але цёплай і зацікаўленай атрымалася размова з дыспетчарам, а затым ёй урачыста ўручылі Падзячны ліст рэспубліканскага прафсаюза АПК і Міністэрства сельскай гаспадаркі, падарунак ад абласнога прафсаюза і грашовую прэмію. 

У ААТ «Нарачанскія зоры» – гаспадарку, якая вядома сваімі дасягненнямі не толькі на Вілейшчыне, але і за яе межамі. «Нарачанскія зоры» уваходзяць у трыццатку лідараў вобласці па ўраджайнасці збожжавых, а нарачанскія аператары КЗС – у абласной зводцы перадавікоў. З віншавання перадавых аператараў зернесушыльнага комплексу гаспадаркі Эдуарда Радзевіча і Ігара Чараповіча пачалося знаёмства з героямі жніва «Нарачанскіх зораў». На гэты дзень (2 жніўня) на рахунку Эдуарда Эдуардавіча было больш за паўтары тысячы тон збожжа насеннага фонду (зразумела, што працаваць з ім давяраецца самым адказным і кваліфікаваным спецыялістам), а Ігар Пятровіч ужо меў тры тысячы тон дасушанага збожжа.

Да Падзячнага ліста, падарункаў ад абласнога прафсаюза тут далучыўся і кіраўнік гаспадаркі Генадзь Кучко, які цёпла павіншаваў перадавікоў за шчырую працу і ўручыў ім канверцікі, адзначыўшы, што гэта толькі прамежкавае падвядзенне вынікаў, а галоўнае будзе пасля, калі важнейшая сельскагаспадарчая кампанія завяршыцца. А пакуль падзячныя словы, віншаванні і падарункі… У тым ліку і музычныя, якія падаравала добра ўсім знаёмы калектыў «Бабіна лета» (кіраўнік – Сяргей Рудніцкі).

Сустрэча з тысячнікамі «Нарачанскіх зораў» адбылася на полі, дзе гэтыя два камбайнавыя экіпажы працавалі. Па шматгадовай добрай традыцыі тысячны рубеж першымі перайшлі экіпажы Аляксандра і Мікалая Гарэлікаў і Руслана Садоўскага з памочнікам Уладзімірам Куліцкім. Камбайнераў-тысячнікаў павіншаваў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў.

Бацька і сын Гарэлікі ў лідарах на працягу многіх гадоў. Раней галоўным у экіпажы быў Мікалай Аркадзьевіч, а сын яму дапамагаў, цяпер жа ўжо каторы сезон кіруе экіпажам сын, а вопытны бацька – яго першы настаўнік і дарадца – зноў побач, але ўжо ў якасці памочніка. Так ці інакш, але, як кажуць, ад перастаноўкі месцаў вынік не мяняецца – Гарэлікі зноў ў лідарах.

Дзясяты сезон працуе на жніве і яшчэ адзін прадстаўнік яркай дынастыі хлебаробаў – Руслан Садоўскі. Са школьных гадоў хлопец разам са сваім братам жыў клопатамі жніва, дапамагаў бацьку-камбайнеру. Дарэчы, і бацька, і брат сёлета таксама працуюць на жніве. Пасля і сам Руслан стаў камбайнерам, узначальваў маладзёжны экіпаж. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, Руслан працуе зараз у гаспадарцы галоўным інжынерам, а на час жніва садзіцца за штурвал камбайна.

Віншуючы перадавікоў хлебнай нівы Вілейшчыны, сталічныя госці расказвалі ім пра навіны з іншых раёнаў Міншчыны.

Па матарыялах газеты «Шлях перамогi»

Областные новости

13 ноября 2024

Путь и достижения суверенной Беларуси обсудили на диалоговой площадке в трудовом коллективе ОАО «Гостиница Планета»

Диалоговая площадка, посвященная знаковым достижениям и вехам в истории суверенной Беларуси, состоялась в ОАО «Гостиница Планета». В качестве спикера перед трудовым коллективом выступил председатель Минской областной организации Белорусского профсоюза работников государственных и других учреждений Владимир Филимонов. Владимир Николаевич затронул этапы развития страны, начиная с 90-х годов и до настоящего времени. Остановился на основных программах президентской […]

13 ноября 2024

Есть вопросы к юристу? Приходите 28 ноября на профсоюзный правовой прием

Правовые инспекторы труда продолжают практику выездных приемов. Место встречи — организации, находящиеся на территории районов и городов. Граждане могут задавать вопросы не только по трудовому законодательству, но и спрашивать об интересующих нюансах семейного, пенсионного, жилищного права. На приемах будут также присутствовать представители прокуратуры, которые при необходимости подключатся к решению вопроса. Кроме консультаций пройдет правовое просвещение граждан. […]

12 ноября 2024

Юрий Сенько и Наталья Кочанова обсудили совершенствование законодательства о труде и работу с молодежью

Сегодня в Совете Республики Национального собрания Республики Беларусь состоялась встреча председателя верхней палаты парламента Натальи Кочановой и председателя Федерации профсоюзов Беларуси Юрия Сенько. Одним из ключевых вопросов на повестке дня стало обсуждение дальнейшего совершенствования трудового законодательства. Председатель ФПБ Юрий Сенько констатировал, что профсоюзы на постоянной основе участвуют в разработке проектов нормативных правовых актов, вносят свои […]

12 ноября 2024

Как часто председатель профкома должен рассматривать эффективность работы общественных инспекторов по охране труда?

— Как часто председатель профкома должен рассматривать эффективность работы общественных инспекторов по охране труда? Отвечает главный технический инспектор труда Минского областного объединения профсоюзов Николай Колос — Председатель профкома должен ежеквартально рассматривать эффективность работы общественных инспекторов по охране труда, в случае ненадлежащего исполнения обязанностей по осуществлению общественного контроля за соблюдением законодательства об охране труда либо в […]

11 ноября 2024

Более 3 млн рублей за полгода возвращено работникам благодаря вмешательству профсоюзов

Более 3 млн рублей за полгода возвращено работникам благодаря вмешательству профсоюзов, сообщила журналистам заместитель председателя Федерации профсоюзов Беларуси Татьяна Филимонова, передает корреспондент БЕЛТА. Правовая помощь работникам предоставляется профсоюзами в различных формах. Это консультирование людей по трудовым вопросам, помощь в разрешении различных трудовых споров и представление интересов трудящихся в суде. «Только за шесть месяцев текущего года […]

Районные новости

13 ноября 2024

Права работников — важнейший ориентир

Главный правовой инспектор труда Минской областной организации Белорусского профсоюза работников энергетики, газовой и топливной промышленности Валерий Матохин посетил г. Дзержинск, где провел рабочую встречу с коллективом Дзержинского филиала ГП «Миноблтопливо». Цель визита — оценка соблюдения трудовых и социально-экономических прав работников предприятия. В ходе встречи инспектор отметил, что филиалы регулярно обращаются в аппарат управления с просьбами […]

13 ноября 2024

Здесь любо жить и работать. Рассказываем, как на Любанщине прошла встреча с молодыми специалистами аграрной отрасли

Встреча с молодыми специалистами аграрной отрасли прошла в Любанском районе по инициативе райкома Белорусского профсоюза работников АПК. В организации АПК района в нынешнем году прибыли 23 выпускника высших и средне-специальных учреждений. Они пополнили коллективы сельских хозяйств, свинокомплекса «Заболоть», филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат». — Чтобы дать им возможность познакомиться, а уроженцам других регионов еще и […]

13 ноября 2024

Марина Бойко единогласно переизбрана на новый срок председателем первички ЗАО «Калинка»

Итоги пятилетней деятельности подвели на отчетно-выборной конференции в ЗAO «Калинка» г. Солигорска. Участие в ней приняли председатель Областной организации г. Минска и Минской области Белорусского профсоюза работников отраслей промышленности «БЕЛПРОФМАШ» Юрий Васенков и директор предприятия Наталья Кулеш. О проделанной работе рассказала председатель первичной профсоюзной организации Марина Бойко. Основное внимание уделялось достигнутым результатам в области защиты […]

МИНСКОЕ ОБЛАСТНОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПРОФСОЮЗОВ

14
областных (городских) организаций отраслевых профсоюзов;
91
районных (г.Жодино) организаций отраслевых профсоюзов;
1
единая и 23 объединенных профорганизаций;
23
районных (Жодинское городское) объединений организаций профсоюзов;
более 3800
первичных профсоюзных организаций;
около 500 тысяч
членов профсоюзов, в т.ч. свыше 94 тысячи молодежь в возрасте до 31 года
92,8%
составляет охват профсоюзным членством общего количества работающих;

Карта сайта