– Немагчыма гаварыць аб дзейнасці ветэранскага руху без пачуцця вялікай удзячнасці, – падкрэслiла намеснiк старшынi абласнога прафцэнтра Ксенiя Шэдзько. – Менавіта яны, ветэраны, ніколі не застаюцца абыякавымі да таго, што адбываецца ў нашым грамадстве, клапоцяцца аб станоўчым выхаванні падрастаючага пакалення, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Нягледзячы на свой сталы ўзрост, яны па-ранейшаму актыўныя і ініцыятыўныя, поўныя жыццёвага задору і бадзёрасці. Сапраўды, не старэюць душой ветэраны!
Гэты творчы фэст стаў для яго ўдзельнікаў сапраўдным сяброўскім згуртаваннем, дзе пануюць узаемаразуменне і спагада, адбываюцца цікавыя мерапрыемствы. Таму варта пажадаць, каб ветэраны і надалей заставаліся такімі ж жыццярадаснымі і бадзёрымі, цікавымі і маладымі душой людзьмі.
Гасцей чакала вельмі насычаная праграма: выстава работ удзельнікаў творчых калектываў па разнастайных накірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, конкурсная канцэртная праграма «З песняй па жыцці».
Удзельнікі мерапрыемства атрымалі дыпломы ўдзельніка свята і сувеніры, прадстаўленыя Мінскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў. Потым яны усклалi кветкi да мемарыяльнай дошкі на мемарыяльным комплексе «Курган Славы». Далей iх чакала праграма «Салдацкі прывал»: экскурсія, палявая кухня і танцавальная праграма.
Па выніках свята, лепшым ветэранскім калектывам стаў Народны хор ветэранаў вайны i труда «Надзея» з Маладзечанскага раена, сярод індывідуальных выканаўцаў – Петр Крупчанка (вакал) i Альгерд Федараў (чытальнiк), так сама з Маладзечанскага раена. Яны прымуць удзел ў Рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», які адбудзецца 3 мая ў Мінску.