Сярод разнастайных пляцовак для дыялогу з насельнiцтвам запатрабаванай з’яўляецца грамадская прыёмная. Як паказвае практыка, яна прыцягвае мясцовыя органы ўлады да вырашэння пытанняў, з якімі звяртаюцца жыхары рэгіёна. А агучваюць яны, як расказала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Алымава, самыя розныя праблемы, якія іх турбуюць, прапановы, па тэмах, што цiкавяць.
Але найбольшую занепакоенасць у насельніцтва, па яе словах, выклікаюць пытанні навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання: падкоска тэрыторыі гарадскіх могілак, асфальтавання вуліц і г.д. Усе яны акумулююцца, сістэматызуюцца і перадаюцца для прыняцця мер ў арганізацыі і службы па кампетэнтнасці. І, вядома ж, пасля кантралюецца выкананне запытаў грамадзян. Ні адзін з іх не павінен застацца без належнага рэагавання, упэўнена Вольга Алымава.
Варта нагадаць любанчанам, што грамадская прыёмная працуе па адрасе: г. Любань, вул. Першамайская, 38-3. Звярнуцца ў яе можна завітаўшы на прыём альбо па патэлефанаваўшы па нумары 60-6-68 у вызначаныя дні і час.