— Сёлета мы ўсе сутыкнуліся з шэрагам сур’ёзных пытанняў і выклікаў. І як паказала практыка, далёка не заўсёды ў гэтых умовах мы спрацавалі так, як трэба, — адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Алена Лапанік. — Менавіта таму мы павінны дбайным чынам прааналізаваць нашу працу, вылучыць шэраг станоўчых момантаў, каб з улікам дапушчаных промахаў скаардынаваць дзеянні на перспектыву.
У сакавіку ў прафсаюзных арганізацыях на ўсіх узроўнях прайшлі аператыўныя пасяджэнні прэзідыумаў, дзе абмяркоўваліся пытанні аб рабоце ва ўмовах пандэміі з прыняццем неабходных рашэнняў. У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі № 77 «Аб бягучай сітуацыі» праводзіліся маніторынгі выканання прадпрыемствамі і арганізацыямі рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Мінаблвыканкама па забеспячэнні работнікаў дэзінфіцыруючымі і абеззаражваючымі сродкамі, а таксама сродкамі аховы органаў дыхання. Па выніках маніторынгу выдаваліся рэкамендацыі, распаўсюджваліся памяткі па прафілактыцы вострых рэспіраторных вірусных інфекцый.
— Трэба адзначыць, што наймальнікі з разуменнем паставіліся да сітуацыі, якая стварылася, і ўсе рэкамендацыі выконваліся неадкладна, — ажхначыла Алена Аляксандраўна.
З вясны пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі закуплена 75 літраў сродкаў дэзінфекцыі і абеззаражання, 895 адзінак сродкаў аховы органаў дыхання (масак), 420 пар медыцынскіх пальчатак, 1 бескантактавы бытавы тэрмометр, усяго на агульную суму 2508,99 руб.
Райкамам прафсаюза аказана спонсарская дапамога работнікам інфекцыйнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы ў выглядзе прадуктовых набораў на агульную суму 133,45 руб.
Райкамам прафсаюза і пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі аказана матэрыяльная дапамога членам прафсаюза у сувязі з хваробай на агульную суму 3477,58 руб.
— Цяпер трэба ўсім разумець, што касы ўзаемадапамогі не адменены, яны павінны па-ранейшаму працаваць для людзей, — сказала Алена Лапанік. — Мы абавязаны ўважліва адсочваць сітуацыю на месцах, каб рэальна бачыць і разумець, хто, дзе і ў якой дапамозе мае патрэбу, уважліва ставіцца да зваротаў людзей і аператыўна вырашаць усе пытанні па аказанні дапамогі.
Не засталіся члены раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК у баку ад падтрымкі работнікаў аховы здароўя: штомесяц першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі пералічвалася 2 % ад паступіўшых узносаў на рахунак Мінскай абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Усяго з красавіка па жнівень пералічана 666,24 руб. Акрамя таго, прафсаюзныя актывісты прынялі ўдзел у дабрачынным унёску, дабраахвотна сабраўшы і пералічыўшы 315 рублёў на рахунак прафсаюза аховы здароўя.
Паводле інфармацыі раённага аб’яднання прафсаюзаў на разліковы рахунак, адкрыты ў Мінскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў, шляхам штомесячнага пералічэння грашовых сродкаў у памеры 2% прафсаюзнымі арганізацыямі нашага раёна за перыяд красавік-жнівень 2020 года пералічана крыху больш як 3 тысячы рублёў. З гэтых грошай выдаткавана 2436 рублёў па дагаворах на набыццё сродкаў абароны ад каранавіруснай інфекцыі, прадукты харчавання для работнікаў Уздзенскай цэнтральнай раённай бальніцы, якія працуюць у кавідным цэнтры (на суму 400 рублёў). Аказана дапамога 20 медыцынскім работнікам, якія перахварэлі COVID-19 у цяжкай форме, на суму 1600 рублёў.
— У 2021 годзе неабходна прадоўжыць сістэмную работу па аказанні з кас узаемадапамогі пярвічных прафсаюзных арганізацый рэальнай дапамогі членам прафсаюза і іх сем’ям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, з інфармаваннем кожнай прафсаюзнай пярвічкі аб напрамках расходавання грашовых сродкаў, — рэзюмавала Алена Лапанік.
Вера Лукашэвіч, «Чырвоная зорка».