Тут разгарнуліся гандлёвыя рады, выстава вырабаў майстроў Пухоўшчыны. Самыя маленькія жыхары Дружнага аблюбавалі горкі, батуты і атракцыёны. Тыя, хто старэйшы, займалі месцы бліжэй да сцэны і падпявалі артыстам.
Упрыгожыў мерапрыемства патрыятычны флэшмоб. Каларыту святу дадалі прадстаўнікі БРСМ і раённага аб'яднання прафсаюзаў, якія вылучаліся сваёй яркай сімволікай.