Пасведчанні аб прысуджэнні стыпендый Таццяне Качан і Дыяне Калькінай уручыла на нядаўнім Пленуме Чэрвеньскага райкама прафсаюза работнікаў АПК намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аксана Бельская.
Гэта — навучэнка Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Таццяна Качан, навучэнка Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Алена Паўлішына і навучэнка Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя Дыяна Калькіна. Стыпендыі прысуджаны за поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці навучальнай установы.