Пабывалі на Ленінскім участку для галасавання № 1 г. Стоўбцы. Вольга Навіцкая, старшыня ўчастковай камісіі, расказала, як могуць зрабіць свой выбар людзі з абмежаванымі магчымасцямі:
— На ўчастку створаны максімальна камфортныя ўмовы па безбар’ерным асяроддзі. Уваход абсталяваны пандусам, для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ёсць кабіна вялікага памеру з заніжаным сталом, каб было зручна пад’ехаць у інвалідным крэсле. Тыя, хто слаба бачаць, могуць выкарыстаць спецыяльны трафарэт, лупу.