– Асаблівая ўвага падчас правядзення акцыі надаецца людзям, якімі ганарацца рэгіёны. Гэта і працоўныя дынастыі, і спартсмены, і творчыя дзеячы, і таленавітыя дзеці, – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Глеб Лапіцкі.
Сапраўды, дасягненні любога прадпрыемства залежаць, перш за ўсё, ад тых людзей, хто на ім працуе. Калі ж работнікі звязаны паміж сабой яшчэ і роднаснай сувяззю, то поспех забяспечаны. З дзяцінства закладваюцца такія важныя каштоўнасці, як адказнасць, абавязак і патрыятызм. Працоўныя дынастыі Уздзеншчыны – залаты фонд калектываў. Гэтыя людзі выклікаюць шчырую павагу сваім прафесіяналізмам, добрасумленным стаўленнем да працы і адданасцю справе. Гэтым прынцыпам у сваім працоўным жыцці кіруюцца прадстаўнікі розных прафесій, якія падымаліся за ўзнагародамі на сцэну. Сярод іх – сувязісты, настаўнікі, медыкі, працаўнікі лясной і сельскай гаспадарак.
Гонарам Уздзеншчыны з’яўляюцца працоўныя дынастыі: Герасименка (стаж у медыцыне раёна толькі Міхаіла Маісеевіча і яго жонкі Марыі Афанасьеўны складае без малога 100 гадоў. Прыклад з бацькоў узяла і дачка Людміла Міхайлаўна Бялеева, стаўшы ўрачом-педыятрам, такую ж прафесію абраў для сябе і яго сын Васілій Міхайлавіч. Медыцына стала неад’емнай часткай жыцця і яго ўнука Міхаіла Аляксандравіча Герасіменкі. Медыцынскі ўніверсітэт скончыў і яшчэ адзін унук, сын Людмілы Бяляевай, Андрэй Аляксандравіч Бяляеў); Барысевiч-Фiлiпавых, агульны працоўны стаж якіх у ААТ “Ліцвяны-Агра” складае 200 гадоў;Папок-Царук-Пархута (педагагічны стаж – 103 гады); Кiенак-Татур-Уколаў (працоўны стаж у галіне электрасувязі – больш як 100 гадоў); Гнядзько (стаж работы на УП “Агракомплес “Белая Русь” – больш як 90 гадоў); Адамовiч (стаж работы ў лясной галіне – 72 гады); Салавей (стаж работы ў лясной галіне – 51 год); Францкевiч (стаж работы ў лясной галіне – 35 гадоў).
У намінацыі “Настаўнік – малады спецыяліст” адзначаны: майстар вытворчага навучання Аляксандр Дубовік і малады спецыяліст Павел Малашэвіч (сельскагаспадарчы ліцэй); настаўніцы Таццяна Снапкова і Лілія Жукоўская (Дзешчанская школа).
Падзякі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб’яўлены Ірыне Аксенчык, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі эксперыментальнай базы імя Катоўскага, Вользе Дзідкоўскай, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Уздзенскага раённага сацыяльна-педагагічнанга цэнтра, Людміле Тройніч, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзіцячай школы мастацтваў, Соф’і Міхайлоўскай, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Уздзенскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.
У рамках народна-патрыятычнай акцыі прайшоў і гастрольны тур фіналістаў розных гадоў прафсаюзнага конкурсу “Новыя галасы – для любімай краіны” з удзелам калектываў, якія з’яўляюцца надзейнымі памочнікамі ФПБ. Іх выступленне ў Палацы культуры стала падарункам для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства. Запомніліся гледачам і яркія выступленні народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка і заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Дарафеевай.
Па матэрыялах газеты «Чырвоная зорка»