У рабоце грамадскай прыёмнай прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў — прафсаюзаў, «Белай Русі», Беларускага саюза жанчын, Беларускага фонду міру і іншых. Там гатовы выслухаць усіх ахвотных, хто прыйдзе сам альбо звернецца па тэлефоне па тым ці іншым пытанні.
Як расказала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская, якая збірае паступіўшую інфармацыю, аналізуе яе, а прапановы перадае ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, у грамадскай прыёмнай можна атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні. Напрыклад, людзі цікавіліся наконт наяўнага арэнднага жылля і аплаты падаткаў на нерухомасць. Адказы на кожнае з узнятых пытанняў заяўнікі атрымалі пазней ад кампетэнтных спецыялістаў.
Па меркаванні Святланы Анатольеўны, грамадская прыёмная карысная яшчэ і тым, што з’яўляецца своеасаблівай пляцоўкай, дзе можна выказаць свае прапановы, пажаданні па змяненні заканадаўства і Канстытуцыі нашай дзяржавы. І не толькі падзяліцца сваім бачаннем далейшага шляху развіцця грамадства, краіны і роднага краю, але і быць пачутым. А гэта, згадзіцеся, вельмі важна.