Яны ўзнагародзілі камбайнавы экіпаж у складзе Івана Саломкі і Паўла Несцярэнкі (намалот — 1237 тон). Людзям, што сёння, незважаючы на розныя перыпетыі, змагаюцца за ўраджай, уручылі лісты з падзякай і каштоўныя падарункі.
У гэты ж дзень быў адзначаны яшчэ адзін камбайнавы і, дарэчы, сямейны дуэт — Валерый і Людміла Рагачэвічы. Вынік работы — 1277 тон. Мужа і жонку, а заадно калег віншавала галоўны бухгалтар раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Святлана Мартуновіч. Лісты з падзякай і падарункі яны атрымалі з яе рук.
Госці шчыра і сардэчна падзякавалі механізатарам за высакародную працу і пажадалі ім і іх сем’ям здароўя, дабрабыту і міру. Працавітыя людзі ў сваю чаргу паабяцалі: будзем з хлебам.