На свята з удзелам артыстаў беларускай эстрады ў парку культуры і адпачынку сабраліся не толькі гараджане, але і жыхары бліжэйшых вёсак. Парк ператварыўся ў своеасаблівы кірмаш з атракцыёнамі, сувенірнымі крамамі ды цікавымі выставамі.
А галоўнай падзеяй стаў, вядома ж, канцэрт з удзелам артыстаў раённага цэнтра культуры і беларускай эстрады. Для тых, хто сабраўся на свята,выступалі Вікторыя Алешка, Жанет, Алёна Ланская, арт-група «Беларусы», гурт «PROвокация» ды многія другія.
Акцыю актыўна падтрымалi Любанскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў, галіновыя прафсаюзы.