На мерапрыемстве збяруцца больш за 500 дэлегатаў — прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў і галін народнай гаспадаркі. Прадстаўляць Бярэзінскі раён будзе старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан.
— Гэта ганарова і разам з тым адказна. На з’ездзе вызначаюцца асноўныя напрамкі работы і ставяцца задачы на бліжэйшую пяцігодку. І для мяне важна, каб тут знайшлі адлюстраванне пытанні, актуальныя для Бярэзін-шчыны, — зазначыла Алена Міхайлаўна. — Зробленае ў папярэднія гады паказала сілу прафсаюзнага руху краіны. Гэта — аўтарытэтная арганізацыя, пазіцыя якой мае вагу на ўсіх узроўнях — ад мясцовай улады да ўрада. Сёлета, упершыню ў гісторыі, Федэрацыя прафсаюзаў нараўне з органамі выканаўчай і заканадаўчай улады выступіла адным з распрацоўшчыкаў законапраекта па змяненні Працоўнага кодэкса. І я ўпэўнена, што ў наступныя пяць гадоў разам мы зможам дамагчыся яшчэ большага.