Варта прызнаць, што Інфармацыйная вайна на нашым медыйным полі вядзецца не першы год. Асабліва востра, часта беспадстаўна, аўдыторыя рэагуе на палітычныя падзеі і злобнай крытыкай абрушваецца на дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Як працаваць у гэтых складаных умовах, якіх стратэгій прытрымлівацца на інфармацыйным полі бою, як змагацца з фейкамі — пра гэта, а таксама шмат што іншае гаварылася за круглым сталом на тэму «Фейк ці не фейк, альбо як вярнуць былы давер сродкам масавай інфармацыі».
Наладжаны ён быў супрацоўнікамі рэдакцыі, якія шчыра пагаварылі на злабадзённую тэму з экспертамі.
Вострыя пытанні сённяшняй медыяпрасторы абмер-кавалі загадчыца аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем “Бярэзінскай панарамы” Мілана Трапянок, намеснік пракурора Бярэзінскага раёна Андрэй Філончык, намеснік начальніка РАУС Генадзій Рабіза, педагог–псіхолаг ДУА «Бярэзінская гімназія» Уладзімір Ганчук, бібліятэкар Бярэзінскай цэнт-ральнай бібліятэкі Наталля Бандарэнка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан, адміністратар Бярэзінскага тэлеграм-канала, член Саюза журналістаў Беларусі Ала Альфер і іншыя.
Аператыўна — не значыць праўдзіва
— У сучасным інфармацыйным патоку чалавеку вельмі цяжка арыентавацца ў навінах, якія часта нясуць вельмі ангажаваную альбо адкрыта выдуманую сэнсавую нагрузку, — пачала размову Мілана Трапянок. — Фэйкі, пастпраўда, маніпуляцыйныя тэхналогіі… Гэтыя тэрміны, якія раней вядомы былі толькі спецыялістам сферы масавых камунікацый, апошнім часам надзейна ўвайшлі ў штодзённы парадак навін і размоў у грамадстве. Магчымасць атрымліваць дакладную, аб’ектыўную і актуальную інфармацыю сёння стала не зразумелай рэчаіснасцю, а хутчэй прывілеяй. Інфармацыі столькі і з разнастайных крыніц, для рознага кола чытачоў, што разабрацца ў ёй не можа нават вопытны журналіст.
Сёння навіна распаўсюджваецца не проста хутка, а імгненна. На жаль, экстрэмісцкія тэлеграм-каналы нярэдка першымі задаюць тон у інфармацыйным асяродку. Таму ўзнікае пытанне: як падаць інфармацыю — аператыўна і сцісла ці падрабязна і дакладна, але не адразу. І тут ужо адбываецца інфармацыйны вакуум, бо на некаторую інфармацыю, відавочна, журналісты адрэагаваць хутка не могуць. Усім вядома, што самая першая навіна — рэзанансная, яе ўспрымаюць, абмяркоўваюць. У чалавека ўжо склалася пэўная карцінка, усё астатняе мы або дапаўняем, або абвяргаем.
Нярэдка здараецца так, што чалавек, які гучна называе сябе «блогерам», аператыўна выкладвае ў інтэрнэт фотаздымкі і тэкст з месца падзеі. Здараецца, што і раней за супрацоўнікаў пэўных службаў называецца версія здарэння.
Таму чалавек, які заходзіць на сайт і хоча паглядзець, што напісана там, а не толькі ў ананімным тэлеграм-канале, — гэта ўжо поспех. Крытычнае ўспрыманне інфармацыі — гэта заўсёды выдатна. Каб зрабіць пэўныя вывады, трэба атрымаць інфармацыю з розных крыніц. Любы дарослы чалавек павінен умець адсякаць эмоцыі аўтара і ўдакладняць, што гэта за крыніца інфармацыі, на падставе чаго і рабіць вывады. Нездарма ж узнік новы тэрмін «інфармацыйная гігіена», якую павінны выпрацаваць у людзей прафесіяналы–журналісты. Яны ж у першую чаргу зацікаўлены, каб кожны грамадзянін пачуў афіцыйную версію любога працэсу ці здарэння, каб паміж «інфармацыйным спамам» і рэальнымі фактамі ён выбраў апошняе. А гэта важны складальнік інфармацыйнай бяспекі.
На чым сёння трымаецца інфармацыя? На вельмі рэзкіх, нярэдка правакацыйных загалоўках, якія крычаць. Заўважу, яны далёкія ад рэальнай карціны падзеі і маюць самы дробны інфармацыйны повад. Часцяком пададзены пад пэўным акцэнтам і ракурсам. Толькі нельга забываць, што журналісты не проста падаюць пэўную інфармацыю, але і напрамую адказваюць за яе. А тут ужо праблема: спытаць за хлусню бывае няма з каго.
У трэндзе — медыяадукаванасць
— Таму на першы план выходзіць «медыяадукаванасць», — працягнула размову Наталля Несцярэнка. — Гэта новая дысцыпліна будзе карысна для навучання не толькі сярод маладога прасунутага ў галіне інфармацыйных тэхналогій пакалення, але і больш кансерватыўных людзей сярэдняга ўзросту.
Пасля няпростых палітыч-ных падзей мінулага года колькасць чытачоў раённай бібліятэкі практычна не змяні-лася, як не памяняўся попыт на літаратуру. Як і раней у пашане жаночыя раманы і дэтэктывы, перыядычныя дзяржаўныя выданні. Запатрабаванай у няпросты палітычны час аказалася гістарычная літаратура, мемуары слаўных людзей савецкіх часоў. Ніяк не хочацца пакрыўдзіць і моладзь. Юнакоў і дзяўчат шмат сярод нашых заўзятых чытачоў. Кола іх чытацкіх інтарэсаў шырокае, але асабліва запатрабавана замежная класічная і фантастычная літаратура, правераная не адным пакаленнем.
За паклёп — адказнасць
— Для сучаснай моладзі асноўная крыніца інфарма-цыі — гэта сацыяльныя сеткі.
«Інстаграм» — самая распаўсюджаная сярод іх пляцоўка. Тут яны могуць пакінуць меркаванні, выказаць думкі, — уступіў у размову Генадзій Рабіза. — Яны не абцяжарваюць сябе чытанем афіцыйных акаўнтаў і не пераправяраюць інфармацыю. Іх не цікавіць: праўда гэта ці няпраўда.
Грашаць гэтым не толькі юнакі і дзяўчаты, але і людзі самых розных узростаў. Яны пішуць негатыўную інфар-мацыю аб чалавеку, у тым ліку абвінавачваюць аўтараў афіцыйных каментарыяў, чамусьці думаюць, што застануцца незаўважанымі. Памятаеце выпадак з самалётам, калі ў адрас загінуўшых лётчыкаў пасыпаліся абразы? Гэтыя людзі былі аператыўна ўстаноўлены супрацоўнікамі міліцыі, бо паклёп — гэта адміністрацыйная адказнасць. Паклёп у адносінах да службовай асобы — крымінальна пакаральнае дзеянне. Заўважу: мы даём сродкам масавай інфармацыі правераную інфармацыю, яна ўжо з’яўляецца праўдзівай, і самы час данесці гэтую інфармацыю да моладзі і бацькоў.
Інфармаваны — значыць узброены
— Праз шэсць месяцаў уступяць у сілу тыя змены, якія ўнесены ў Закон аб СМІ, — падкрэсліў Андрэй Філончык. — Шэраг момантаў чакае карэктывы. Цяпер адказнасць у адносінах да журналістаў і не толькі, якія вядуць трансляцыю з незаконных масавых мерапрыемстваў, ужо прапісана нашым заканадаўствам. Гэта накіравана на папярэдж-ванне негатыву і падагравання інтарэсу да канкрэтных мерапрыемстваў. Вядома, боль-
шасць людзей гэтага не ведае. Аднак невыкананне закона не вызваляе ад адказнасці. Тое, што гэта будзе ўрэгулявана, — ужо вялікі крок да таго, каб людзі разумелі, што за сказанае прадугледжана адказнасць.
Забаронены плод — самы салодкі!
— Аднак праблему «медыякультуры» і «інфармацыйнай гігіены» не вырашыць аднымі забаронамі, асабліва ў наш час, калі чалавеку з дзяцінства даступна практычна любая інфармацыя, — папярэдзіў Уладзімір Ганчук. — Памятайце, што забаронены плод заўсёды салодкі. Таму тут нельга рубіць сякерай і ўсё забараняць. Вядома, як было раней, так ужо не будзе. Добра! Мы навучыліся хутчэй думаць, працаваць, дзесьці больш аператыўна прымаць рашэнні і прадбачыць наступствы, сталі больш мабільнымі. Але наперадзе яшчэ доўгі, складаны шлях. Так ці інакш — дарогу адолее той, хто ідзе. А праблема медыякультуры — няпростая і выходзіць далёка за звычайныя рамкі заканадаўства, намаганняў школы і ўстаноў культуры.
СМІ — за праўдзівасць і аб’ектыўнасць
— У нашай краіне існуе Кодэкс прафесійнай этыкі журналіста, дзе артыкул 2 так і называецца: «Праўдзівасць і аб’ектыўнасць», — заўважыла Ала Альфер. — Рэдакцыя любога СМІ спрабуе праводзіць пэўную інфармацыйную палітыку, а журналісты выконваюць даручэнні работадаўцы. Аднак заўсёды існуюць «чырвоныя лініі», цераз якія рэдактар і журналіст пераступаць не маюць ні маральнага, ні законнага права.
Што чытае моладзь?
— Як маладзёжны лідар, на працягу дня я вывучаю некалькі дзясяткаў айчынных крыніц інфармацыі, у тым ліку друкаваныя і электронныя СМІ, тэлебачанне, меркаванні калег у тэлеграм-каналах і сацыяльных сетках, – дадае першы сакратар РК ГА «БРСМ» Кацярына Аўрамчык. — Магу смела парэкамендаваць чытаць або аўтарскія, альбо афіцыйныя блогі, каналы інфармацыйных агенцтваў і зарэгістраваных СМІ. Там аўтары нясуць адказнасць за інфармацыю і яшчэ ніводнага разу не падвялі мой давер і давер іншых чытачоў.
Давяраю — раёнцы
— Якія ж крыніцы інфармацыі аб’ектыўна асвятляюць падзеі, што адбываюцца ў краіне? Такіх крыніц нямала, у тым ліку раёнка, — адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан. — На мой погляд, менавіта дзяржаўныя СМІ ў гэты няпросты палітычны перыяд імкнуцца да максімальна карэктнага асвятлення бягучай сітуацыі — без залішняй злосці, грубай канфрантацыі і пустога паклёпу.
Мілана Трапянок.
Фота Юліі Букель.