Сёння свой 65-гадовы юбілей адзначыў вядомы музыка — Міхаіл Папруга! Павіншаваць са святам яго завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская, дырэктар Бярэзінскага раённага цэнтра культуры Марыя Бурымская, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Любоў Гушча, калегі.
— Моцнага вам здароўя, Міхаіл Аляксандравіч, — віншавалі юбіляра госці. — Будзьце заўсёды такім жа пазітыўным, усмешлівым, радуйце нас сваёй творчасцю.
Міхаіл Аляксандравіч Папруга ўжо некалькі гадоў як на заслужаным адпачынку, але нішто ў гэтым падцягнутым мужчыне, з жывым бляскам і хітрынкай у вачах, прыемнай усмешкай, не выдае пенсіянера. Ды і сваіх гадоў мужчына не замоўчвае і не лічыць, бо працягвае займацца любімай справай — іграць на гармоніку і спяваць. У рэпертуары Міхаіла Аляксандравіча багата душэўных песень і заліхвацкіх перабораў. Без іх не абыходзіцца амаль ніводна раённая свята, канцэрты і ўшанаванне земляробаў.
Дарэчы, Міхаіла Папругу, добра ведаюць не толькі ў Беларусі. Яму аднойчы давялося граць на гармоніку для прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса. Тады ён удзельнічаў у культурнай праграме выставы-продажу, якая праходзіла ў Каракасе. Там ён выступаў у ролі гаспадара імправізаванай карчмы.
— Дзякуй вам, дарагія калегі, за віншаванне! — заўважыў Міхаіл Аляксандравіч. — Будзем і надалей жыць з музыкай, песнямі, дарыць бярэзінцам і не толькі, цудоўны настрой!