— Штогод 1 мая прафсаюзны рух адзначае сваё прафесійнае свята. Абарона праў і законных інтарэсаў працуючых, грамадскі кантроль за выкананнем закадаўства аб працы — вось няпоўны пералік задач, якія стаяць перад прафсаюзнымі арганізацыямі ўсіх узроўняў. Для вырашэння іх неабходна як мага больш актыўна развіваць ідэю сацыяльнага партнёрства.
І сёння, у няпросты для нашай краіны і ўсяго свету час, нам патрэбна аб’яднаць намаганні і аказаць патрэбную дапамогу ўстановам аховы здароўя, медыцын-скім работнікам, членам працоўных калектываў і пенсіянерам. Таму прафсаюзы ствараюць касы ўзаемадапамогі, набываюць сродкі аховы, аказваюць матэрыяльную дапамогу.
У Бярэзінскім раёне дзейнічаюць 4 раённыя арганізацыі, 10 галіновых прафсаюзаў, 88 прафсаюзных структур, якія налічваюць 6478 членаў прафсаюзаў. Прыемна адзначаць, што ў тым ліку — 905 маладых людзей ва ўзросце да 31 года. Яны, як роўныя, з вопытнымі членамі арганізацый рупяцца пра аўтарытэт прафсаюзнага руху за кошт узмацнення ўласнай адказнасці і дысцыпліны, прынцыповай пазіцыі па важнейшых працоўных і сацыяльна–эканамічных пытаннях.
berezino.by [1]
Ссылки в статье:
[1] berezino.by: https://www.berezino.by/byarezincy-sustrakayuc-pershamaj-razam/