Словы падзякі і заслужаныя падарункі прымаў камбайнавы экіпаж у складзе Аляксандра Максімені і Сяргея Сінюка з ЗАТ «Жыліхава». Першая тысяча перавезенага збожжа і на рахунку вадзіцеля з ААТ «Семежава» Уладзіміра Чарняковіча. Іх імёны штогод значацца ў ліку перадавікоў. Гэты год выключэннем не стаў.
Павіншаваць працаўнікоў палёў прама на працоўныя месцы прыехалі старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, яго першы намеснік-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч, старшыня Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, а таксама кіраўніцтва і прадстаўнікі прафсаюза з сельгаспрадпрыемстваў.
Хлебаробам пажадалі здароўя, дабрабыту і працоўных поспехаў. А Антон Шышмароў прыўнёс нотку весялосці ў чараду цяжкіх працоўных будняў. Лілася над хлебнай нівай звонкая песня і радасна спяваў гармонік, ушаноўваючы тых, хто штодзённа ўносіць важкі ўклад у агульны каравай раёна.