Гаспадарка не першы год у ліку лепшых сельгаспрадпрыемстваў, што яшчэ раз даказваюць леташнія вынікі яе работы. За гэты час удой малака ад каровы прырос амаль на 600 кілаграмаў, валавая вытворчасць і малака, і мяса таксама вышэй за ўзровень 2019 года. А па паказчыку сярэднясутачных прыбаўленняў у вазе БРЖ ААТ «Брадзец» займала другое месца ў раёне.
Пачатак новага года сведчыць, што ўзятыя тэмпы зніжаць не збіраюцца, бо па асноўных паказчыках — толькі рост. А дасягаецца ён у першую чаргу за кошт працавітасці і старання работнікаў жывёлагадоўлі на кожным участку. Вось і прыехалі да іх, каб выказаць шчырыя словы падзякі за адданасць прафесіі, уручыць каштоўныя падарункі, пагутарыць аб справах і пацікавіцца існуючымі праблемамі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч.
Так, у той дзень ушаноўваліся аператары машыннага даення Алена Атэлаліхіна і Алена Алексютовіч, даглядчыца жывёлы Алена Кніга, аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы Аксана Корык і загадчыца МТК «Крапіўня» Марына Няхай.
berezino.by [1]
Ссылки в статье:
[1] berezino.by: https://www.berezino.by/u-byarezinskim-rayone-pracyagvaecca-akcyya-nash-zhyvyolavod/