Аксана Салавей, старшыня Узденскага раённага аб’яднання прафсаюзаў:
– Пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыі выкліканы новымі рэаліямі. Наша краіна падышла да такога перыяду сваёй гісторыі, які патрабуе пераасэнсавання многіх пытанняў дзяржаўнага ладу, эканомікі, мясцовага самакіравання, рэгіянальнай і маладзёжнай палітыкі. Як любы дакумент, Асноўны закон не павінен быць закасцянелым. Ён павінен пастаянна змяняцца разам з трансфармацыяй грамадства.
Сёння, паглядзіце, сітуацыя напружаная не толькі на мяжы з Беларуссю, але і ва ўсім свеце. У гэтай сувязі вельмі важна абараніць нашу маладую дзяржаву, дзе яшчэ не да канца сфармавіраваліся інстытуты і сістэмы дзяржаўнага кіравання. Па нейкіх напрамках краіна ўжо дастаткова моцная, але і 2020-ы год паказаў, што трэба правесці пэўную працу, нешта ўзмацніць і ўмацаваць. Гэта неабходна для таго, каб ніякія ўмяшанні ў нашы справы – унутраныя і знешнія – не паламалі сістэму дзяржаўнага кіравання, не разбурылі эканоміку і сацыяльную сферу. Мы павінны стварыць, замацаваць і захаваць баланс у Канстытуцыі.
З праектам ужо азнаёмілася. Асноўны закон закранае практычна ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы. Галоўная мэта Канстытуцыі ранейшая – захаванне сацыяльнай арыентаванасці ўнутранай палітыкі, замацаванне ў прыярытэце патрэбаў грамадзян. Лічу, што кожны грамадзянін павінен разумець значэнне кожнага артыкула Асноўнага закона краіны і ўсведамляць, як менавіта змены і дапаўненні Канстытуцыі могуць паўплываць на яго жыццё.
Напрыклад, у артыкуле 15 новай рэдакцыі Асноўнага закона гаворыцца аб захаванні гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Патрыятычнае выхаванне для мяне, ды і не толькі для мяне, – не проста словазлучэнне. Без яго цяжка ўявіць суверэнную дзяржаву, якая імкліва развіваецца. Што ў аснове гэтага пачуцця? Любоў да Радзімы, памяць пра герояў. У прапанаваным праекце Асноўнага закона не раз успамінаецца аб Вялікай Айчыннай вайне. Перамога ў ёй далася нам высокай цаной. Гэта подзвіг на ўсе часы, нашы дзеці, унукі павінны не забываць пра гэта. Ведаць гісторыю роднай краіны. Выдатнае дапаўненне тут – аб’яўленне 2022 года Годам гістарычнай памяці.
Што тычыцца новай главы ў Канстытуцыі, то Усебеларускі народны сход зарэкамендаваў сябе як орган, які забяспечвае стабільнасць і паступальнае развіццё нашай дзяржавы. Яму проста будзе нададзены канстытуцыйны статус, што дасць магчымасць існаваць і быць калектыўным балансам паміж усімі галінамі ўлады і народам.
Не менш важным з’яўляецца тое, што заканадаўча замацоўваецца стварэнне ўмоў для абароны персанальных дадзеных і бяспекі асобы і грамадства пры іх выкарыстанні, бо кожны чалавек мае права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго прыватнае жыццё.
Увогуле, сёння ў кожнага з нас ёсць магчымасць азнаёміцца са зменамі і дапаўненнямі Асноўнага закона, і я лічу, што наш грамадзянскі абавязак – прыняць удзел у абмеркаванні Канстытуцыі, а таксама галасаванні на рэферэндуме.
А яшчэ я хачу, каб мая сям’і, мае дзеці, мае ўнукі жылі шчасліва, а наша дзяржава развівалася, каб людзі адчувалі сябе абароненымі. На гэта і накіраваны асноўны пасыл абноўленага праекта Канстытуцыі.