Мы пісалі ўжо аб тым, што самым масавым грамадскім аб яднаннем — прафсаюзамі — вясной падчас пандэміі аказвалася дапамога Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы, а таксама ўстановам сацыяльнага тыпу. У тым ліку і Свірскаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў.
Гэтай установе зноў была аказана прафсаюзамі дапамога. У прыватнасці, ад раённага аб'яднання прафсаюзаў для яе было закуплена і перададзена 10 ахоўных халатаў шматразовага выкарыстання. Акрамя таго, 17 такіх жа ахоўных халатаў было набыта за кошт сродкаў, што заставаліся ў наяўнасці ў раённым фондзе. А гэта на суму 540 рублёў. Такі фонд, як паведаміла старшыня раённага аб яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская, быў створаны яшчэ вясной, у першую хвалю распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, у адпаведнасці з чарговай пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — у памеры 2% ад сродкаў пярвічак.
Як вядома, сярод насельнікаў Свірскага дома-інтэрната можна сустрэць розных людзей — і па ўзросце, і па стане здароўя. Ёсць там і інваліды, і фізічна аслабленыя асобы, і нават ляжачыя. І такая адчувальная дапамога ўстанове сацыяльнага тыпу ад прафсаюзных арганізацый Мядзельшчыны сапраўды дарэчы.
narachanka.by [1]
Ссылки в статье:
[1] narachanka.by: https://narachanka.by/hramadstva/prafsayuzy-akazal-dapamogu-sv-rskamu-domu-nternatu/