Асаблівую ўвагу ўдзяляюць будучым першакласнікам, дзецям-сіротам, шматдзетным, малазабяспечаным і прыёмным сем’ям, а таксама сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў або якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Калектыўнымі дагаворамі многіх прадпрыемстваў прадугледжана аказанне матэрыяльнай дапамогі бацькам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў. Усяго ў ходзе дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям» дапамогу ў рэспубліцы атрымаюць больш за 180 устаноў.
Падчас школьнага кірмашу ў Слуцку дзеці паўдзельнічалі ў конкурсах і атрымалі ад Слуцкага раённага абъяднання прафсаюзаў падарункі, якія спатрэбяцца ім на занятках у школе.
А падчас раённага этапа конкурсу «Уладар сяла» дваім першакласнікам, якія прымалі ўдзел у конкурснай праграме разам з бацькамі, таксама ўручылі школьныя наборы.
Па старонках газеты «Слуцкi веснiк»