Красавік 2021 года выдаўся юбілейным на слаўных працаўнікоў Бярэзіншчыны, чые плённыя намаганні былі адзначаны ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені.
Свой 80-гадовы юбілей сустрэла Ганна Піскун.
— Толькі правяла адных гасцей, а на парозе — ізноў госці, — усхвалявана і радасна сустрэла гаспадыня дэлегацыю ў складзе старшыні раеннага савета ветэранаў Анатоля Зябко, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Марыны Каўзуновіч і старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Бярэзінскі» Рамана Рудакова.
Тры дзесяцігоддзі ўзначальвала Ганна Мікалаеўна ферму «Рудзенка».
— Спачатку працавала брагадзірам паляводаў, — прыгадвае яна, — а потым пайшла у жывёлаводчую галіну. На нашай ферме, быў час, даглядалі не толькі кароў, а і цялятак, і парсючкоў… За працай хутка і жыццё прабегла. Ужо гады тры, як засталася без гаспадара. Дзякуй, дзеці наведваюцца са сталіцы. Ды і ўнукі дабаўляюць весялосці.
Павіншаваць наступнага юбіляра-ардэнаносца Сяліцкага Анатоля яму споўнілася 70 гадоў адправіліся у веску Гацец. Сустракала дэлегацыю на парозе жонка Анатоля Адольфавіча, сумнымі словамі, але з надзеяй на выздараўленне распавяла пра хваробу гаспадара. Анатоль Адольфавіч таксама нас чакаў і быў радасны за знак ўвагі.
Сапраўды, ёсць што прыгадаць, ёсць з чым параўнаць дзень сённяшні ветэрану працы. Здаецца, толькі тыдзень таму назад быў на календары той памятны 1971-ы год, а колькі часу прабегла.
Менавіта з таго года, пасля службы ў арміі, і пачалася працоўная сцяжынка Анатоля Адольфовіча, які пачаў працаваць шафёрам ў саўгасе «Камунар», а потым ў РУП «МАЗ». Агульны працоўны стаж у якасці шафёра саставіў больш за 40 гадоў.
Ёсць у Анатоля Адольфавіча вельмі клапатлівая гаспадыня, а таксама дачка і ўнукі. Дэлегацыя ў складзе Анатоля Зябко, Марыны Каўзуновіч і старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СУП «АграМАЗ» Надзеі Карняенка пажадалі моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, бадзёрага духу, а таксама ўручылі кветкі і памятны падарунак.
Пакуль жыве наша памяць пра людзей працы і іх здзяйсненні, да таго часу не збяднее наша ніва. Матэрыяльная і духоўная.