У юбілеі прыняў удзел старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын. Ён выказаў падзяку жыхарам за плённую працу і адзначыў вялікі патэнцыял раёна:
– З года ў год вы аддаяце свае сілы, энергію і працу на карысць Маладзечанскага раёна, а значыць, і вобласці ў цэлым. У апошнія гады атрымала годнае развіццё інфраструктура: пабудаваны сучасны спартыўны цэнтр, добраўпарадкаваны гарадскі парк, узводзіцца жыллё. Сёлета завяршаецца рэалізацыя комплекснага плана развіцця Маладзечанскага рэгіёна, распрацаванага па прамым даручэнні Кіраўніка дзяржавы. За 2020 год трэба паспець нямала. Упэўнены, агульнымі намаганнямі гэтая задача будзе годна вырашана, а горад і раён стануць яшчэ адным пунктам росту Міншчыны.
Аб асноўных этапах развіцця рэгіёну распавёў старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Горлаў.
Жыхарам рэгіёна, якія ўнеслі асаблівы ўклад у яго развіццё, уручылі ганаровыя граматы і падзякі.
Павіншаваць жыхароў рэгіёна са святам прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Семянчук, старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, прадстаўнікі Стаўбцоўскага, Мядзельскага, Валожынскага, Мінскага і Смаргонскага раёнаў, госці блізкага замежжа.
— Гэта знамянальная дата і сапраўднае свята для ўсіх, хто шчыра любіць родную зямлю, ганарыцца яе багатай гісторыяй і самабытнай культурай, імёнамі сваіх землякоў, якія ўпісалі яркія радкі ў летапіс ратных і працоўных перамог і здзяйсненняў, — адзначыў Віктар Маліноўскі
Прыемна, што раён актыўна развіваецца і прыгажэе год ад года. Закладзеныя дзесяцігоддзямі традыцыі беражліва захоўваюцца і прымнажаюцца тымі, хто прыходзіць на змену, ствараючы трывалы падмурак далейшага росквіту Маладзечанскай зямлі.
Культурная спадчына Маладзечанскага краю славіцца сваёй непаўторнасцю, самабытнасцю, душэўнай атмасферай і ў першую чаргу, людзьмі, якія ўнеслі свой важкі ўклад у сусветную гісторыю і культуру.
На Маладзечанскай зямлі з'явіўся на свет і пачаў сваю працоўную і творчую дзейнасць пясняр зямлі беларускай Янка Купала.
У вёсцы Хоўхлава, некаторы час жыў і працаваў Сымон Будны — прадаўжальнік традыцый Францыска Скарыны.
У 1911 годзе гасцяваў у вёсцы Ракуцёўшчына Максім Багдановіч. Тут ён напісаў некалькі вершаў, якія ўвайшлі ў адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў паэта «Вянок».
Традыцыі і культура, самабытнасць і прыгажосць Маладзечанскага краю — гэта вынік вялікай працы, любові і клопату аб сваім раёне тысяч жыхароў, якія сёння могуць па праве ганарыцца сваімі дасягненнямі.
Сардэчнае дзякуй усім, хто сваімі ідэямі, працай і талентам уносіць уклад у развіццё і стварэнне раёна. У юбілейны год Перамогі словы шчырай удзячнасці і павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за ратны подзвіг і самаадданую працу.
Ад усёй душы жадаем поспехаў у высакароднай працы ў імя росквіту Маладзечанскага раёна і нашай роднай Беларусі. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Хай у вашых дамах заўсёды пануюць мір, цяпло і ўтульнасць!
Пад гучныя апладысменты прысутных на святочную сцэну падняліся жыхары, удастоеныя Ганаровай граматы Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.
Для гледачоў адбыўся канцэрт з лазерным шоу, дэманстрацыяй фільма аб лепшых працоўных калектывах раёна. Святочны настрой стваралі харэаграфічныя калектывы ўстаноў адукацыі і вядомыя беларускія выканаўцы.
У холе Палаца культуры працавалі выстава дасягненняў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў рэгіёна.