Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу працягваюць сустрэчы ў працоўных калектывах. Так, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Ткачова — адна з дэлегатаў ад Салігорскага раёна на ўсенародным форуме, падчас сустрэчы са спецыялістамі ЖКГ «Комплекс» не толькі падзялілася ўражаннямі ад удзелу ў ім, але і распавяла аб галоўных прыярытэтах развіцця краіны на будучую пяцігодку. Эканамічнае развіццё рэгіёнаў, будаўніцтва жылля, моладзевая палітыка — гэта тое, што хвалюе людзей.