Прафсаюзамі Мінскай вобласці ў дзесяць устаноў аховы здароўя Мінскай вобласці (Барысаў, Вілейка, Валожын, Капыль, Лагойск, Салігорск і Узда) перададзены 2000 камбінезонаў медыцынскага прызначэння, антысептычныя гелі і растворы.
Старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі асабіста перадаў 300 касцюмаў Мінскай абласной клінічнай бальніцы і 250 — Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы.
— Сёння на медыцынскіх работніках ляжыць асноўная нагрузка па пераадоленні сітуацыі з COVID-19, — адзначыў Віктар Тадэвушавіч. — Таму важна стварыць для іх неабходныя ўмовы працы і забяспечыць іх бяспеку.
Ва Уздзенскую цэнтральную раённую бальніцу перададзена 150 касцюмаў і 100 масак.
Па словах выконваючага абавязкі галоўнага ўрача раённай медустановы Вадзіма Лабанка, гэта істотная дапамога для медыкаў, якія сёння працуюць у даволі напружаным рэжыме.
— Спонсарскую дапамогу нам у выглядзе касюмаў аказала і кіраўніцтва падпрыемства «Каменны двор», — адзначае Вадзім Аляксандравіч. — Пустапаюць сродкі і на наш дабрачынны рахунак.
Разам з тым, у вобласці працягваецца работа па маніторынгу бягучай сітуацыі і аператыўнага прыняцця мер рэагавання ў цесным узаемадзеянні з галоўным упраўленнем па ахове здароўя, камітэтам па працы занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
На здымку:
Медыцынская сястра часовай кантактнай брыгады Вольга Рабцэвіч, старшыня прафсаюзнай пярвічкі райбальніцы Вераніка Марозава і в.а. галоўнага ўрача ЦРБ Вадзім Лабанок.
Вера Лукашэвіч.