На мінулым тыдні апырсквальнікі для медтэхнікі, ахоўныя акуляры, папяровыя ручнікі (усё на суму больш за 700 рублёў) перадала галоўнаму ўрачу Бярэзінскай ЦРБ Крысціне Крук старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан.
— Зараз наша галоўная задача — падтрымаць медыцынскіх работнікаў, — зазначыла Алена Міхайлаўна. — Бо, пагадзіцеся, толькі агульнымі намаганнямі, разам, мы зможам справіцца з бядой.
— Прыемна, што аказваюць спонсарскую дапамогу і нераўнадушныя бярэзінцы, — гаворыць Крысціна Аляксандраўна. — Вось нядаўна дапамог нам у набыцці медыцынскага абсталявання старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыйнай структуры грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Алег Купіч.
Пагадзіцеся, сёння ўрачы — першыя ў зоне рызыкі. І ім, бясспрэчна, неабходны ў вялікай колькасці сродкі абароны: маскі, рэспіратары, аднаразавыя халаты, пальчаткі… У Бярэзінскай ЦРБ адкрыты дабрачынны разліковы рахунак, на які кожны жадаючы можа пералічыць сродкі. Больш падрабязную інфармацыю, як аказаць спонсарскую дапамогу, можна атрымаць у галоўнага ўрача райбальніцы (55140) альбо ў бухгалтэрыі (55483).
berezino.by [1]
Ссылки в статье:
[1] berezino.by: https://www.berezino.by/dapamoga-medykam-ad-prafsayuzaў-i-byarezincaў/