На палях Салігорскага раёна ва ўсіх сэнсах вельмі горача. Хлебаробы прыступілі да ўборкі ўраджаю. А каб бітва за ўраджай не прывяла да траўм і гібелі людзей, прафсаюзныя арганізацыі праводзяць маніторынгі сельгаспрадпрыемстваў, выязджаюць на палі і правяраюць умовы працы.