Абарона працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, павышэнне іх узроўню жыцця, матэрыяльнага дабрабыту — галоўныя статутныя мэты прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Прадстаўнікамі Валожынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК у студзені-сакавіку 2021 года праведзены 20 маніторынгаў па ажыццяўленні грамадскага кантролю за захаваннем працоўнага заканадаўства. Выяўлены 54 парушэнні. Наймальнікам выдадзены 10 рэкамендацый, 52 парушэнні ўжо ліквідаваны.
На падставе Генеральнага і тарыфнага пагадненняў у арганізацыях аграпрамысловага комплексу дзейнічаюць пагадненне паміж упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкамам прафсаюза работнікаў АПК на 2021-2023 гады (падпісана 25 лютага 2021 года), 17 калектыўных дагавораў прыведзены ў адпаведнасць з нормамі Генеральнага, тарыфнага і мясцовых пагадненняў. 89% нормаў Генеральнага пагаднення ўключаны ў калектыўныя дагаворы арганізацый АПК. Напрыклад, кампенсуючыя выплаты работнікам пры прыцягненні да работы ў выхадныя, святочныя дні, за працу ў звышвызначаны час, за сумяшчэнне прафесій і г. д. уключылі 100% сельгаспрадпрыемстваў раёна. Устанаўленне даплаты за работу ў начны час у памеры 40% тарыфнай стаўкі (тарыфнага акладу) — 99% прадпрыемстваў АПК. Устанаўленне кампенсацыйных выплат выпускнікам, размеркаваным (накіраваным), пераразмеркаваным на працу па-за пастаянным месцам жыхарства і не забяспечаным наймальнікам жылымі памяшканнямі — 80% прадпрыемстваў.
Для рашэння пытанняў па паляпшэнні ўмоў працы і побыту работнікаў жывёлагадоўлі, аплаты іх працы, забеспячэння спецвопраткай, своечасовасці праходжання медаглядаў і заахвочванні лепшых прадстаўнікоў галіны са снежня 2020 па сакавік 2021 года на ўзроўні вобласці, раёна, першасных прафсаюзных арганізацый праведзена Рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод». У раёне наведаны 33 малочнатаварныя фермы і комплексы. Раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК узнагародзіла 29 прафесіяналаў на агульную суму 1050 рублёў.
psl.by [1]
Ссылки в статье:
[1] psl.by : http://psl.by/?p=49559