Ушанаваць валожынскіх кухараў прыехала старшыня абласнога прафсаюза Алена Дзеравяшкіна. Яна адзначыла, што сёлета Прэзідыумам Рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў была зацверджана пастанова «Аб удзеле прафсаюзных арганізацый ва ўборачнай кампаніі 2020 года», згодна з якой прафкамы сталічнай вобласці сумесна з прадпрыемствамі грамадскага харчавання гатавалі ежу для работнікаў сельгаспрадпрыемстваў у адказную пару. Усяго гарачым харчаваннем былі забяспечаны 436 механізатараў. Сярэдні кошт абеду і падвячорка ў дзень на аднаго чалавека склаў 8 рублёў.
У раёне іх паслугамі карысталіся СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» і СТАА «Данпрод», дзе кармілі 105 чалавек. А забяспечвалі «харчовую бяспеку» хлебаробаў повары Любоў Мозаль, Валянціна Сідарчук, Станіслава Цмыкава, Галіна Шакун, Наталля Сівая і Жанна Гевель. Вельмі прыемна, што якасць абедаў ацанілі не толькі спажыўцы, але і грамадскае аб’яднанне.
psl.by [1]
Ссылки в статье:
[1] psl.by: http://psl.by/?p=44372&fbclid=IwAR3cAOahH10ZOcYHVYhZsXDLLuKJanVbYrOl_bJilCFksSgcA1R9AhZSoes