Малочнатаварныя фермы гаспадаркі наведалі прадстаўнікі Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК — галоўны тэхнічны інспектар працы Аляксандр Мотуз і галоўны прававы інспектар гэтай арганізацыі Андрэй Лагвінец, а таксама старшыня Чэрвеньскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Ефіменка.
Каштоўнымі падарункамі абкама галіновага прафсаюза адзначаны аператар машыннага даення кароў МТФ «Карзуны» Таццяна Марозава, жывёлавод МТФ «Заполле» Валянціна Каленік і галоўны ветурач гаспадаркі Галіна Касабуцкая.
Удзячныя лісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, райкама галіновага прафсаюза і каштоўныя падарункі ўручылі жывёлаводу МТФ «Заполле» Вікторыі Валчок, ветэрынарнаму ўрачу гэтай фермы Наталлі Заранчук, ветэрынарнаму фельчару МТФ «Карзуны» Любові Кліменка, аператару машыннага даення кароў МТФ «Шасціснопы» Наталлі Корзун і трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці Івану Латоўчыцу.
cherven.by [1]
Ссылки в статье:
[1] cherven.by: http://www.cherven.by/2021/02/akcyya-nash-zhyvjolavod-zavitala-aat-zapolskae/